Канкурэнцыя цэн

Ляксандра Зпад Барысава
Канкурэнцыя цэн

 - Па чым? - спытаў прыстойны грамадзянін сярэдніх гадоў, у акулярах з металічнай аправай, даўно не голены і з галавой, як моллю пабітай, паказваючы на тавар, раскладзены бабкай на газеце, на прыпынку.

 - Я прадаю па дзве сто, - сказала бабка.
 - Зусім не разумее бабка канкурэнцыю цэн, - з прыкрасцю сказаў біты моллю чалавек і адышоў, нічога не купіўшы.