Па тэхничных чынниках у чорную пятницу

Ляксандра Зпад Барысава
Па тэхнічных чынніках у чорную пятніцу

                пятніца, 13 верасня 2013 г. 06:55.

 - Па тэхнічных чынніках цягнік затрымаецца на некалькі хвілін, - абвясціў змрочны голас у дынамік на станцыі мятро "Плошча Перамогі".

 Я не стала чакаць гэтыя некалькі хвілін, выйшла з мятро і пайшла да плошчы Якуба Коласа пешшу. 

 А на плошчы Якуба Коласа развярнулі выставу рэпрадукцый з карцін Казіміра Малевіча. Першая карціна, якая трапілася мне на вочы, называлася "Жанчына з граблямі. Трэццякоўская Галерэя". 
 Так, і такое захоўваюць у Трэццякоўскай галерэі, калі гэта прыналежыць пэндзлю знакамітага мастака.
 Калі б знайшлі пэндзлік з рэшткамі фарбы, якім карыстаўся Рафаэль, то яго таксама б паклалі на бачнае месца, а ўсё хадзілі б міма, любаваліся і з глыбокай пашанай.

 І чорны квадрат там быў. Нават на рэпрадукцыі было відаць, што час яго не пашкадаваў: квадрат пакрыўся сеткай расколін, і ў некалькіх месцах былі рагі фарбы. Я паглядзела на яго. Не, гэта быў не проста квадрат, запэцканы роўна чорнай фарбай. Гэта квадрат - заліты цемрай. І калі ўзіраешся ў яго - бачыш, як плаваюць у страшнай глыбокай цемры нейкія цёмныя згусткі чарноцця.

 Версия на русском языке: http://www.proza.ru/2013/09/13/470