Адкуль сланяня?

Дарота Баркоуская
Адкуль сланяня?

 - Адкуль у цябе гэта сланяня? - спытала Наталі.
 Я паглядзела на Наталі, потым на сланяня, потым ізноў на Наталі… І, пагрузіўшыся ў імгліста-салодасныя ўспаміны, і ўздыхнуўшы, сказала:

 - На смеццевай звалцы падабрала…

 Падманула я Наталі. Не на смеццевай звалцы я яго падабрала.  Усё было больш празаічна. Зняла я яго са смеццевага кантэйнера поруч свайго пад'езда.

 Ляжаў ён там узбоч, побач з кучай смецця носам уніз. І выгляд у яго быў такі няшчасны, як у зрынутага анёла.
 Тры разы я праходзіла міма яго ў гастраном і зваротна. І кожны раз сэрца сціскалася ад болю. Ляжыць… Зваліўся з неверагоднай вышыні… Разбіў нос… Балюча яму і крыўдна…
 А разумная свядомасць кажа: ды што ты, гэта ўсяго толькі тканевая цацка, якую хтосьці за непатрэбнасцю выкінуў.
  У чацвёрты раз я не вытрымала і, захапіўшы з сабой лішні поліэтыленавы непразрысты пакет з ручкамі, пайшла да смеццевага кантэйнера і, аглядаючыся па баках, хутка запхнула сланяня ў пакет.

 Дома я замачыла сланяня ў вядры з пральным парашком.

 Потым, выпадкова вызірнуўшы ў акно, убачыла, што смеццевы кантэйнер пусты.
 Своечасова я яго выратавала.

 З тых часоў ён і стаіць у мяне на працоўным стале, як талісман. Сістэмны блок падпірае, вясёлы такі.
 Зручна, есці не просіць, не гадзіць. І цешыць сваім вясёлым выглядам.