Дом састарэлых инвалидау

Дарота Баркоуская
Дом састарэлых інвалідаў

 …Калі я праходзіла міма заводакіраўніцтва, там стаяла машына, у якую збіралася забрацца група інвалідаў, якія стоўпіліся там. Здаравенны, як шафа, бамбіза, з высакароднай сівізной, стаяў і паважна чакаў, пакуль маленькі крываногі карлік дакульгае да дзверцаў. 
 Тут жа тапталася яшчэ пара карлікаў, такіх жа нямоглых, чакаючы сваёй чаргі.

 Так гэта ж наша завадская верхавіна, дырэктар і яго прысныя - маланкай бліснула ў галаве здагадка. Так пра які росквіт тут можна марыць, калі ў іх усе думкі круцяцца вакол уласнага гемарою і радыкуліту? І ім, галоўнае, каб пад іх не цякло.

 Крывасмокі-вампіры, насмакталіся яны нашай крыві, але, калі судзіць па іх вонкавым выглядзе, не пайшла яна ім на карысць: вунь якія вартыя жалю і нямоглыя, кульгавыя і крываногія карлікі-інваліды.