Хто апошни?

Ляксандра Зпад Барысава
Хто апошні?

 Уначы быў моцны снегапад. Ад аўтобуснага прыпынку да ўваходу на станцыю мятро была пратаптана вузенькая сцяжынка сярод глыбокага снега, і па ёй тоненькім бясконцым раўчуком ішлі людзі.

 - Хто апошні? - пажартаваў нейкі мужчына, які спрабаваў уклінавацца ў гэты раўчук. А потым, убачыўшы кагосьці знаёмага, дадаў, - О, я з табой пайду…