Шампиньёны на траунику

Ляксандра Зпад Барысава
Шампіньёны на траўніку

 ...Машынальна паглядзеўшы ў  вакно аўтобуса, раптам убачыла на вузкай палосцы траўніка паміж палосамі дарогі сямейку грыбоў. Светлыя, крамяныя шампіньёны, не менш дзясятка выглядалі з густой, яшчэ па-летняму зялёнай травы.
 А аўтобус, як раз, стаяў на святлафоры, і я не вытрымала і дакранулася да пляча жанчыны, якая сядзела наперадзе, сказаўшы:
 - Выбачайце...
 Яна так і падскочыла на месцы ад нечаканасці і паглядзела на мяне са здзіўленнем.
 - Гледзіце, грыбы, - сказала я.
 І яна таксама паглядзела. І мы яшчэ некаторы час любаваліся на гэтыя грыбы, і размаўлялі пра іх, пакуль аўтобус не паехаў.

 ...Праз тыдзень я ўспомніла пра іх, і ўжо адмыслова глядзела ў акно. Усе шампіньёны былі на месцы. Ніхто іх так і не знайшоў.