Шэрыя клоны

Ляксандра Зпад Барысава
Шэрыя клоны

 У пераходзе паміж лініямі мятро мне наступілі на пятку, ды так наступілі, што ледзь не разулі, і нічога не сказалі. Я абярнулася - каб паглядзець, хто гэта такі нявыхаваны.
 А за мной шчыльнай сцяной ішлі клоны, абсалютна ўсе аднолькавыя, у шэрых вуглаватых капялюшах, шэрых паліто, з шэрымі панурымі вастраносымі тварамі. Усе нейкія пыльныя з выгляду. І ўсе засяроджана і непахісна глядзелі і рухаліся наперад, як лавіна.
 І мне здалося, што менавіта яны ўсе, дружна, разам і наступілі мне на нагу.
 І я паспешна павярнулася зваротна, і пайшла хутка, каб ня знесла.