Электронны стрэс

Ляксандра Зпад Барысава
Электронны стрэс

 У шчыліну для праязнога на турнікеце ўставіла картку. Зялёная стрэлка не загарэлася, і тады я ўбачыла, што ў мяне ў руцэ не праязны, а банкаўская картка.
 Я адышла ў бок, каб не замінаць іншым і палезла за кашальком, каб памяняць картку.
 Дзяўчына, якую я прапусціла, правяла сваёй карткай па шчыліне. Зялёная стрэлка не загарэлася. Яна пайшла на другі турнікет.
 Я дастала праязны і таксама правяла ім па шчыліне. Зялёная стрэлка не загарэлася. Аўтамат увайшоў у стан стрэсу, пераварваючы тую лічбу, што я яму падсунула банкаўскай карткай, і нікога не прапускаў. І я таксама пайшла праз другі турнікет.