Я варажу па нумарам машын

Ляксандра Зпад Барысава
Я варажу па нумарам машын

 Хто варожыць на картах, хто на кававай гушчы...
 А я, асабіста, варажу на нумарах аўтамабіляў.
 Іду пешшу ці еду на аўтобусе, і каб не сумна было, гляджу на нумар праязджаючага міма аўтамабіля. Адкідаю тыя лічбы, сума якіх роўная дзевяці, і калі ў выніку застанецца толькі адна лічба, лічу нумар шчаслівым, а ў залежнасці ад яе значэння, вызначаю, удалая ці не мая паездка туды, куды я зараз еду.
  Звычайна заўсёды выпадае, што ўдалая, паколькі любую лічбу ў любы момант можна тлумачыць, як шчаслівую, і лагічна даказаць гэта.