Кульгавы голуб

Ляксандра Зпад Барысава
Кульгавы голуб

 Стаю на прыпынку ў дрэнным настроі: купіла на Камароўцы дзве упакоўкі булачак для хот-догаў, і толькі на вуліцы, пры звычайным асвятленні, разглядзела, што яны трохі ацеслівыя. І вось, стаю і думаю: "Трэба было адну купляць. Другая сапсуецца…"
 Бачу: стары знаёмы голуб, ідзе, кульгае, крошак шукае…
 …Некалькі дзён назад я яго таксама бачыла: апусціўся пад ногі, кульгае, дзяўбе штосьці нябачнае на асфальце. Чакае, а раптам, хто-небудзь пачастуе яго чым-небудзь. У мяне з сабой тады нічога не было акрамя адной упакоўкі булачак для хот-догаў, а я яе купіла для Сашкі, і голубу атдаваць не жадала: іх не ўсюды і не заўсёды купіш. Тут прыляцеў другі, малады і здаровы голуб, і стаў шпацыраваць недалёка ад першага, таксама  вышукваючы штосьці на асфальце. Першы голуб грозна растапырыў крылы і насунуўся на суперніка. Той спалохаўся і паляцеў.
 …Праз пару дзён я яго таксама бачыла: кульгае, няшчасны, на сваім, застаўбаваным участку, крошак шукае… І зноў у мяне нічога не было, акрамя адной упакоўкі булачак для хот-догаў, прызначанай для Сашкі.
 …А зараз я вырашыла пачаставаць голуба булачкай: усё адно ацеслівыя. Палезла ў пакет дастаць яе, а потым падумала, што голубу будзе нязручна есці у людзей пад нагамі, і пайшла за прыпынак. Голуб зразумеў, чаму я ў пакет палезла, і закульгаў за мной следам.
 Я пакрышыла яму булачку, і не паспеў ён пачаць дзяўбсці, як невядома адкуль зляцелася цэлая зграя галубоў, штук трыццаць. І кульгавы інвалід згубіўся ў гэтым натоўпе. І прыйшлося скарміць ім усю упакоўку, каб таму, першаму, хоць што-небудзь дасталася. Ды да таго ж булачкі то былі ацеслівыя, чаго ж шкадаваць…