Вось так галубы

Ляксандра Зпад Барысава
Вось так галубы

 Іду праз кірмашовы пляц. А там галубы пад нагамі так і мітусяцца хмарай. І на маім шляху адзін голуб жорстка дзяўбе і цярэбіць другога. А другі ўвесь час спрабуе ўцячы, але не атрымліваецца ў яго. Ніколі не бачыла галубоў, якія б'юцца. Звычайна адзін голуб нападае, а другі ўцякае. І бегаюць яны такім чынам па зямлі, як куры, як быццам і лётаць не ўмеюць. 

 Развяла я нагой гэтых двух галубоў. Той, на якога нападалі, адбег на пару метраў, азірнуўся і глядзіць. А нападнік усё наровіць пераскочыць праз маю нагу, каб кінуцца ў напад.

 Тады я паставіла ў яго на шляху пакет з прадуктамі. І замітусіўся ён перад пакетам.

 - Не біце яго, - сказала мне нейкая жанчына

 Тады я прыбрала пакет, а голуб кінуўся ў напад.
 А другі голуб сядзеў, і нікуды не ляцеў, глядзеў на першага голуба, чакаў.
 Ці галубка?
 Можа, у іх каханне такое жорсткае, як курына-пеўневае, на бойку падобнае?