З восьмым сакавиком!!!

Ляксандра Зпад Барысава
З восьмым сакавіком!!!

 Праз кірмашовы пляц ідзе дзяўчына. Прыгажуня. Залатыя валасы прыгожымі хвалямі рассыпаліся па плячах.

 І нясе дзяўчына перад сабой, шырока рассунуўшы рукі, высачэзную і шырачэнную каробішчу, з якой выглядаюць галоўкі напаўраспушчаных цюльпанаў. 

 А за ёй, амаль упрытык, рухаюцца два джэнтльмена, азызлых, бялявых, рукі ў кішэнях, і гутараць ціха пра штосьці адно з другім.

 Дзяўчына, злёгку павярнуўшы галаву, прыслухоўваецца да іх гутаркі.

 Мілыя дзяўчыны! Будзьце і далей надзейным і добрым грузавым транспартам для азызлых і бялявых лайдакоў!