Маленечкия радасци

Ляксандра Зпад Барысава
Маленечкія радасці

 Заходжу ў былую фірмовую краму "Хлеб", цяпер проста гастраном з дзіўнай назвай "Падзея". Выпадкова зірнула на асляпляльна чыстую светла блакітную падлогу, а потым абярнулася паглядзець: ці не натаптала я, увайшоўшы сюды з вуліцы. Нічога крамольнага не заўважыла.
 - Дзяўчына! - раздаўся за маёй спіной грозны вокрык. Я здрыганулася і абярнулася, хоць у маім перадпенсійным узросце на такія вокрыкі ўжо не трэба звяртаць увагі…
 Проста на мяне глядзела хранічна-п'яная пыса з сінякамі пад вачамі і швабрай у руках.
 - Дзяўчына, - паўтарыла прыбіральніца ўсё тым жа раздражнёным голасам з нямоглай лютасцю ў вачах, - вы што, дома таксама ногі не выціраеце?
 "Гэта, мне, без двух гадоў пенсіянерцы, яна кажа - дзяўчына", - радасна падумала я, і пайшла далей, не звяртаючы больш увагі на яе крыкі, якія яшчэ доўга несліся мне ўслед…

 …Ля ўваходу ў гастраном ляжала кардонка для выцірання ног. Яна была сухая і чыстая…