На Камароуцы

Ляксандра Зпад Барысава
На Камароўцы

 Пінскія памідоры

 Іду ўздоўж шэрагаў па Камароўцы. Гляджу - памідоры, усяго за сем манет. Танна. Пінскія. Так, Пінскія. Пінск. Я была там усяго два разы. Але ад слова "Пінск" адразу стала цёпла на сэрцы. Там жыве мая родная сястра, і ад гэтага Пінск мне таксама родны, і гэты малады чалавек, які прадае памідоры - таксама родны. Ён жа прадае памідоры з Пінска…

 …Купіла я кілаграм памідораў у яго, разлічылася і пайшла. А ён мне ўслед:
 - Дзяўчына!...
 Так, хутка на пенсію, а ён да мяне звяртаецца: "Дзяўчына". Але я ж не маленькая сабачка, каб да старасці шчанюком быць…

 Вяртаюся.
 - Я вам няправільна рэшту даў…
 Я пералічыла. Сапраўды, памыліўся ён, пяць манет не дадаў.
 И вось, паклікаў і вярнуў.

 Як прыемна. Рынак, кірмаш, але сустракаюцца сумленныя прадаўцы.
 Але ён жа з Пінска. А гэта немалаважна…