Пабитае яйка

Ляксандра Зпад Барысава
Пабітае яйка

                Выпадак на Камароўцы
 Вельмі старая тоўстая бабка на крывых, перавітых уздутымі венамі, нагах, разгублена глядзела курынае яйка, што расцяклося па падлозе. Адной рукой яна абапіралася на валізку на колах, а ў другой трымала наўскасяк перавязаны шворкай кантэйнер, з якога гэта недарэчнае яйка і выслізнула. Яна паціху хілілася да гэтага яйка, працягнуўшы ўніз кантэйнер, як быццам яйка можа склеіцца і скокнуць назад туды, адкуль выпала…
 …Стары несамавіты мужычыска, які стаяў з ёй побач, раптам як хвастане яе пустым мяшком па плячы…
 …Яна падняла галаву і моўчкі паглядзела на яго, з крыўдай і здзіўленнем, як сабака, які звыкся да біцця…