Ах, мама, ты дауно забыла...

Варужка Яешня-Тутошня
Ах, мама, ты даўно забыла…

 Сяджу ў напаўцёмным змрочным пакоі бліжэй да вакна на ніжнім ярусе двух'яруснага ложка. Такіх ложкаў у пакоі чатыры, два злева і два справа. Ля вакна - стол. Побач з ім - крэслы. Заходзяць Анька з Лількай і, не заўважаючы мяне, ідуць да стала. Лілька садзіцца на ніжнім ярусе ложка насупраць мяне, а Анька - на крэсла ля стала. 

 - Што, вершыкі папісваешь? - з іроніяй пытаецца Анька ў Лількі.
 - Так, - збянтэжана адказвае Лілька.
 - Ну, пачытай што-небудзь…

 Лілька дастае сшытак і пачынае чытаць усхваляваным голасам:

                - Ах, мама, ты даўно забыла…
                і кажуць, што я недатыка…
                Давай, паразмаўляем шчыра..
                Хоць я, вядома,  так наіўна,
                Бо я ў яго другая жонка,
                Але…

 - Стоп, стоп, стоп! - закрычала я, - чацвёрты радок нікуды ня варты!
 - Каравы? - спытала Лілька
 - Не, рыфма "ла" - "на" ідыёцкая…. - сказала я і прачнулася.

 …- Якая другая - павольна і сонна цяклі думкі, - пятая яна ў яго ці чацвёртая, не памятаю дакладна. І сама яна з ім развялася. Пакінуўшы сабе як сувенір прыгожае яго прозвішча. А ён згінуў у невядомым кірунку. Шкада дурня. Можа, ужо і ў жывых няма...

 … І пранесліся ў галаве на грані засынання яшчэ два бессэнсоўныя радкі. Можа, таксама з Лільчынай паэзіі.

                Дзесьці на свеце, быццам бы ў пекле
                бабка касая едзе на патэльні…

 ...І ў апошні момант успыхнула: так гэта ж у палявым лагеры недалёка ад Незавертайлаўкі...