Вось табе и Вася кот...

Ляксандра Зпад Барысава
Вось табе і Вася кот

 ці Чмель-Базіліо?

              Композитор Андрей Столярик http://www.proza.ru/avtor/stolyarikandre
                http://www.stihi.ru/avtor/stolyarikandre


 ***
 …Вельмі падабаюцца мне свежыя парасткі елі, маладое лісце ліпы, кветкі шыпшынніка…
 Праходзячы міма куста шыпшынніка, машынальна саскубаю напаўраспушчаную кветку.
 І тут у мяне са жмені павольна і задуменна вылятае чмель, і таксама задуменна кудысьці ляціць…
 Мне стала сорамна перад ім. І чаму ён мяне не ўджгнуў?
 Можа, падумаў, што гэта карова ці каза, і вырашыў не кранаць…

 ***
 - Trzeba cos’ zrobic’... - задуменна мармытаў чмель, седзячы на рамонку…
 (Трэба нешта рабіць...)

 ***
 Быў цудоўны травеньскі дзень. Усё было чыстым і свежавымытым: і зіхатлівае блакітнае неба з пухнатымі белымі аблачынкамі, і далікатная лістота дрэў, і ярка-зялёная трава. І само паветра было чыстым, свежым і празрыстым.
 "Навошта Васька будзе сядзець дома, у такое цудоўнае надвор'е?" - падумала я, і вынесла ката на вуліцу.
 На вуліцы я пасадзіла ката на зялёную траўку і стала чакаць, калі ён пачне цешыцца. А ён, не зважаючы ні на што увагі, раптам пабег у нейкія брудныя кусты. Незадаволеная яго паводзінамі, не разумеючы, навошта ён туды пабег, я пайшла за ім. І там усё стала ясна. У кустах, у баявой пазіцыі, стаяў другі кот. Убачыўшы Ваську, ён выдаў баявы кліч. Васька, стаўшы ў патрэбную пазіцыю, таксама выдаў баявы кліч.
 "Толькі гэтага мне не хапала." - падумала я. - "Яшчэ набярэцца ад гэтага ката якой-небудзь заразы".
 Узяўшы Ваську ў рукі, я панесла яго з поля бою. Ён дрыжаў, і быў пругка-цвёрды, як сціснутая спружына. Заведзеную энергію трэба было кудысьці скінуць, і ён, не доўга думаючы, упіўся зубамі мне ў запясце. Я падумала, што калі я паспрабую яго адарваць, то адарву разам з рукой, так глыбока ён усадзіў зубы. Тады я спачатку асцярожна пасадзіла яго на зямлю, і вольнай рукой пляснула яго па галаве. Васька апамятаўся, адпусціў маю руку, і паглядзеў вінавата.
 На гэтым шпацыр скончыўся, і я аднесла ката дахаты.
 Увечар рука распухла ў два разы. 
 На наступны дзень я пайшла да траўматолага, і лекар мяне здзіўлена пытаў:
 - Што вы рабілі з катом, што ён так вас укусіў?
 Пасля гэтага па начах кот з вінаватым выглядам прыладкоўваўся побач з маёй рукой, і спрабаваў лячыць яе сваім спосабам. Я яму не замінала, хай лечыць.

 ***
 - Dzieki Barsiku, co ja bym bez niego..., - паціраў вусікі чмель. - Оh moje kwiaty… - уздыхаў ён сумна…
 (Дзякуй Барсіку, што б я без яго рабіў... - ... Ой, мае кветачкі...)


 ***
 Неба павольна зацягвала шэрай заслонай...

 - Ну, як там дождж?
 - Ды дробны, глупства...

 А дождж усё ўзмацняўся... Павольна... Паступова... Ператвараўся ў лівень... І вецер узмацняўся... Павольна... Паступова... Ператвараючыся ў моцны шквал.

 - Ну, вось, зараз лівень, здаецца...

 А вецер усё ўзмацняўся і ўзмацняўся і пад яго напорам сталі дрыжэць сцены.
 Галоўнае, каб дом вытрымаў, не паваліўся. І хутчэй бы гэты вецер супакоіўся.
 Да вакна падплыў моцна дэфармаваны пузыр, падплыў і свеціцца.
 Патыкаўшыся ў шыбу, пузыр раззлаваўся, і як належыць шаравой маланцы, якая паважае сябе, падарваўся з аглушальным грукатам....
 Потым падплыў яшчэ адзін дэфармаваны пузыр, падплыў і свеціцца....
 І яшчэ...
 І яшчэ...
 Пасля чарговага выбуху шкло не вытрымала, лопнула, і ў ім ўтварылася вялікая круглая дзюра.
 Я схапіла ізастужку і заляпіла дзюру трывала.
 І тут заўважыла, што гэта ўсяго толькі тканіна, у сетачку.
 І пайшла я шукаць скотч. Знайшла. Рэшткі на шпульцы. Накласці можна, але клей на ім высах. І трымаю я яго ў руках разгублена, то на дзюру гляджу, то на скотч, разгорнуты ў мяне ў руках, зусім бескарысны...
 Што рабіць? А што калі проста цяпер наляціць цэлая зграя шаравых маланак...

 ***

 - Bedzie wiedziaI, jak oderwaс’ kwiaty... - мармытаў чмель, выдзімаючы ўсё новыя бурбалкі...
 (будзеш ведаць, як ірваць мае кветкі...)

 ***
 …Еду ў 29 аўтобусе зайцам з несапраўдным праязным у кашальку. Вязу ката да ветэрынара. Захварэў ён, укусіўшы мяне за руку. Атруціўся, ці што? Сяджу поруч сярэдніх дзвярэй, як раз у мяне пад носам валідатар. А ўпарты Васька, напэўна з-за высокай тэмпературы, не захацеў сядзець у мяне ў торбе, а вырваўся з рук. Так ірвануў, што я яго ўтрымаць не змагла. І ўладкаваўся на верхняй прыступцы ля пярэдніх дзвярэй, адразу за кабінай кіроўцы. Сядзіць. Свежым паветрам дыхае. Мне яго дрэнна відаць са свайго месца. Даводзіцца ўвесь час крыху налева нахіляцца да праходу, сачыць, каб зусім куды-небудзь не ўцёк. На прыпынку Чэгладзэ - цэлая зграя кантралёраў, здаецца нават, некалькі зграй згрупавалася...

 ***

 - Bardzo przydatne ..., - мармытаў чмель, паціраючы лапкі і вусікі, седзячы на вакне ў гэтым жа аўтобусе...
 (вельмі дарэчы...)

 ***
 "Навошта мітусіцца, а раптам, яны не ў наш аўтобус…" - так не хочацца нікуды выходзіць. Адна група, абступіўшы высаджанага з нейкага транспарта зайца, пра штосьці з ім размаўляюць. Заяц задуменна глядзіць у неба, як быццам думае: "чому ж я не сокіл, чому не літаю…"
 Але адна група сабралася зайсці ў наш аўтобус. Сканцэнтраваліся там на вуліцы, поруч дзвярэй, ля якіх я сяджу, і ў руках скрыначкі трымаюць для праверкі праязных. Чакаюць, калі дзверы адчыняцца. А я на іх гляджу і думаю:
 "Вось, прыкрасць… Усёткі ў наш… Ну, добра. Праверу, як дзейнічае іх скрыначка на маім несапраўдным праязным"
 Тут дзверы адчыніліся, рэвізоры сталі заходзіць у аўтобус, а я, гледзячы на іх, палезла ў пакет за праязным...

 ***
 - Bedzie wiedziaI, jak wyrwac’ kwiaty..., - мармытаў чмель, паціраючы лапкі і вусікі, седзячы на вакне ў гэтым жа аўтобусе...
 (будзеш ведаць, як ірваць мае кветкі...)

 ***
 Але тут з боку пярэдняй пляцоўкі раздаўся аглушальны жаночы віск. Рэвізоры, якія ўвайшлі ў сярэднія дзверы, не разумеючы чынніку, кінуліся высвятляць, што такое. А я, разумеючы чыннік, кінулася за імі. Мой Вася не любіць спалучэнне жоўтага колеру з сінім. І, напэўна, укусіў кагосьці з рэвізораў, якія зайшлі ў пярэднія дзверы.
 Калі я нарэшце дабралася да пярэдніх дзвярэй, усе рэвізоры былі ўжо на вуліцы. Атачыўшы пацярпелую, яны вялі яе да лаўкі. Адзін з рэвізораў размаўляў па мабільніку, напэўна, хуткую дапамогу выклікаў.
 Дзверы аўтобуса зачыніліся, і мы паехалі далей.
 Васька па-ранейшаму сядзеў на пярэдняй пляцоўцы і з задаволеным выглядам мыўся.

 ***
 - Nie wszystko stracone..., - мармытаў чмель, седзячы на рамонку і выдзімаючы ўсе новых рэвізораў... - bedzie wiedziec’, jak oderwa c’ kwiaty…
 (Не ўсё страчана   ...  будзеш ведаць, як ірваць мае кветкі)

 ***
 На наступным прыпынку зграй рэвізораў было ў два разы больш. Яны падалі сігнал кіроўцу, каб той адчыніў толькі пярэднія дзверы, і арганізавалі ля яе чаргу, як у краме. Калі дзверы адчыніліся, яны, убачыўшы Ваську, які мыецца на прыступцы, махнулі кіроўцу рукой:
 - Едзь, усё ў парадку…

 ***
  - Silniejsze od zwierze kot ma… - мармытаў чмель, седзячы на рамонку? - Moze pies wypuszczony?
 (Мацней коткі звера няма … Можа, сабаку напусціць?)

 ***
 Вырашыла пайсці на працу пешшу. Для гэтага выйшла з дому ў 4-30. Ціха. Ні машын ні людзей. І толькі на пляцоўцы за домам удалечыні маячыць нейкая жанчына. Відавочна, сабаку вывела шпацыраваць. Раптам чую:
 - Джульбарс, да мяне!
 А я іду сабе па сцяжынцы, перасякаючы па дыяганалі пляцоўку. І раптам бачу: коціцца ў мой бок маленькі руды камячок, зласлівы такі. Дабег да мяне і давай вакол мяне кругамі насіцца, паказваючы свае гостранькія зубкі. І гаспадыня за ім носіцца і злавіць не можа, ён увесь час спрытна выкручваецца ад яе рук і зноў на мяне нападае, агрэсіўна брэша.
 Ну, а я тым часам на яго гаспадыню таксама трохі пагаўкала.
 Так мы ўтрох і перасеклі пляцоўку па дыяганалі. А калі я выйшла на ходнік, сабака ад мяне адстала, і ўжо прабрахала заключныя акорды сваёй перамогі.

 ***
 - Bedzie wiedziaI, jak wyrwac' kwiaty..., - мармытаў чмель, паціраючы лапкі і вусікі, седзячы на кветцы шыпшынніка...
 (будзеш ведаць, як ірваць мае кветкі)




                (Дзякуй, Андрэй, за ідэю)