Зорапад

Варужка Яешня-Тутошня
Зорапад

Мы сядзелі… Нават і не ведаю, дзе мы сядзелі, але дзесьці сядзелі і глядзелі ў столь шкляную, як у вакно, не паднімаючы галавы. А там - зорапад. Зоркі, прачэрчваючы ў небе яркі след, несліся да зямлі. І раставалі за гарызонтам.

І раптам адна зорка звалілася зусім побач. Я чакала землятрусу, цунамі, урагану, але нічога не адбылося. Велічэзны каменны валун зваліўся побач з нашым вакном і развярнуўся, распрастаўся і ператварыўся ў каменнага волата.

- Ах, вось ты які выведнік, - схапіў ён цяжкай каменнай рукой кагосьці, не бачнага нам, і сплескваючы яго ў тоненькі дубчык.

Потым ён кінуў дубчык на зямлю і паляцеў.

А дубчык ляжаў, ляжаў, потым стаў павольна распроствацца. Вось у яго з'явіліся круглыя вочы зверху, павольна распрасталіся вялікія вясёлкавыя крылы… Ён устаў і стаў аглядацца. І тут да яго падышоў другі матылёк, вельмі падобны.

Яны расправілі крылцы і паляцелі кудысьці.
А мы доўга глядзелі ім услед.