Эратычны сон

Дарота Баркоуская
Эратычны сон


 Сяджу за святочным сталом на вузкай доўгай лаўцы. Ці проста за пустым сталом. Не бачу, паколькі мяне ўвесь час хіліць да сну. Справа ад мяне сядзіць стары, у два разы мяне старэй. А злева - малады чалавек, у два разы мяне маладзей. І абодва - абсалютна незнаёмыя. Сядзім вельмі блізка адзін да аднаго,  і мае калені ўпіраюцца ў ногі старога. Стары на гэта зусім не звяртае ўвагі: ён ціха дрэмле і дрэмле. А юнак раўнуе. Адчуваецца, што ўсё атачальнае паветра прасякнута яго рэўнасцю. Чаго раўнуе, незразумела? Бо я для яго - ніхто. Тым больш, у два разы старэй. Гэта так заўсёды здараецца, калі сутыкнуцца два каты, а паміж імі выпадкова прабяжыць чорная котка, тут і зараджаецца беспадстаўная незразумелая рэўнасць. Тады, каб юнак не раўнаваў, я паклала яму галаву на плячо. Быццам бы супакоіўся… А я, усё глыбей апускаючыся ў дрымоту, правалілася ў другі сонны пласт, а, можа быць, у трэці, ці чацвёрты… Не ведаю… Не вельмі вось я разбіраюся ў гэтых сонных пластах…

 …І сніцца мне ў тым пятым пласце, што стаю я на ярка асветленай сцэне бітком набітай залы побач з гэтым незнаёмым юнаком, плячом да пляча. І спяваем мы з ім дуэтам песню, і вельмі хораша ў нас зліваюцца галасы. А якую песню спявалі, не памятаю, штосьці пра траву, і сонца, і дрэвы…