Изноу гэты лифт

Варужка Яешня-Тутошня
Ізноў гэты ліфт

- Хутчэй, хутчэй, пакуль ліфт не з'ехаў, - мы гуртом кінуліся і своечасова ўляцелі ў ліфт.

Толькі ўвайшлі, як дзверы тут жа зачыніліся. Я націснула на 11. Іншыя - 5, 6, 7 і 8.
Ліфт паехаў угару.

"Так гэта ж ліфт, - пранеслася ў галаве - нельга на ліфце ездзіць у сне…"

А ліфт заржаў і паехаў хутчэй, відавочна плануючы не спыняцца на 11 паверсе.

На пятым паверсе дзверы адчыніліся, і я хуценька выйшла. За мной выйшлі астатнія. Ліфт быў незадаволены…

- Трэба паднімацца ўгару па прыступках, калі мы ў сне, - сказала я.

- Гэта не наша тэрыторыя, - сказаў хтосьці, - першыя пяць паверхаў здаюцца ў арэнду, і шляху на шосты паверх па прыступках няма. Там сцяна.

Тут завыла сірэна. І прычуўся тупат ахоўнікаў.

- Хутчэй! - крыкнуў хтосьці, - За мной!

І мы пабеглі за ім да сцяны і падняліся па прыстаўных усходах да столі, і пралезлі ў шчыліну пад столлю, і ўвалаклі за сабой усходы.

Паўзём па тунэлі і чуем, як унізе мітусяцца ахоўнікі, нас шукаюць.
Ну, хай шукаюць…