Чорны кот пад маiм вакном

Копылова Анастасия
Спытайце каго заўгодна, і кожны, хто мяне ведае, скажа, што я дзіўны чалавек.
Мне ўсе кажуць, што я несур’ёзны, ды з такой інтанацыяй, быццам я абавязкова павінен вось зараз жа стаць сур’ёзным. Мне не падабаецца гэта. Я хачу быць несур’ёзным, вольным хоць у чымсьці. У гэтым мая доля праўды.
Хто я такі? Гэта не вельмі істотна. Важна іншае. Я чалавек.
Да, чалавек, але самы звычайны чалавек са сваімі тараканамі ў галаве, са сваім багажом грахоў. Можа я і не кепскі чалавек. Не ведаю. Мне таксама гавораць пра гэта іншыя. Я думаю іначай. Наогул, людзі не любяць, калі чалавек, якога яны бачаць дзесяткі гадоў ды нават проста гады, вядуць сябе іначай. Ды і не пра гэта я зараз гавару.
Што такое жыццё? Не хвалюйцеся так, не збіраюся чытаць лекцыі пра сэнс жыцця. Са сваім бы разабрацца. А якое яно ў мяне. Звычайнае, працоўнае, з адным выходным, са сям’ёй.
Як я стаў такім. Ды хто ж яго ведае, людцы. Можа вы скажаце. Вось жыло на свеце дзіцё. У сваім свеце, са сваімі сябрамі і ўсё-ўсё тое дзіцё запісывала ў сваю чыстую душу. Увесь свет тады быў адзіным верным сябрам. Ён жа і сцежкі-вясёлкі да мар дзіцячых працягваў. Аб чым жа я марыў? Дай та Бог успомніць. Што было?
Забыў.

І мае дзеці ўжо павырасталі, занадта рана дарослымі становяцца яны. А што бацькам, глядзець як той жа самы свет паскудзіць калісьці чыстыя чалавечыя сэрцы.
Ды што я ўсё пра сумнае ды пра сумнае.
Дома сёння сяджу. Жонка ў камандзіроўцы, дзеці па ўніверсітэтах розных гарадоў. А побач са мной сівое вакно. Я глядзеў у яго быццам тысячы гадоў назад. І кожны раз па іншаму.
Не адзін раз я хацеў разбіць нямую шыбіну. Калі каханая мая да іншага ўшла. А ў таго іншага – грошы вялікія і морда смярдзючая. Бачыў яе аднойчы, год назад. Жахлівая стала, як прывід. Не падыйшоў, але хацеў. Яна ж убачыла мяне і схавалася ўся ў кволых плячах сваіх… Другі раз, калі маці памерла. Ды каго вініць, ды некага. Хвароба – яна паскудная істота, прыбярэ і нічога не скажа. Яшчэ бы ёй што гаварыць. Яна ж і хлопца, сынку майго першага, знесла. Заўсёды не разумеў, як можна таргаваць жыццямі дзіцячымі. Чаму памёр? Але ж была не проста надзея, а шанец. Чаму памёр. Ды не хапіла грошай.
Чацвёрты раз, пяты раз… Ды хопіць на ўсю Зямлю.
А чаго мне скардзіцца. Штосьці зменіцца?
Гляджу на моладзь сённяшнюю. Розная яна пайшла. А усё большай часткай сумная. Хай твар ззяе хоць кожны дзень усмешкай, а сум у душы хаваецца. Можа норавы сённяшнія яго туды намятаюць, а можа тупая бессэнсоўнасць.
Я ж чаго кажу. Сын мой старэйшы співаецца. Розум ёсць, сэрца маладое ёсць. А вочы бы яму сотні гадоў. Ды не скранецца з места, а калі і ідзе, то на час, а гэты час якой толькі гадасці не навешвае на бедную галаву.
Вось і мне маркотна стала. Надакучыла ўсё да болі.
Сяджу дома. Вось сапраўды дзівак. На працу не пайшоў сёння. Хай гарыць яна сінім полымем. Ненавіджу яе. Калісьці, памятаю, любіў сваю працу, а зараз ніколі бы не бачыў.
А і не за гэтага не пайшоў на працу. Чорны кот пад маім вакном сядзіць. На вуліцы снежна ды марозна. Махнаты залез на дрэва, падабраў пад сябе лапкі і грэецца бы маленькае птушаня.
Сёння на працу не пайшоў. Пачакае яна, прадажная, калі побач засумавала адзінокая жывая душа.