Сёння чацвер?

Варужка Яешня-Тутошня
Сёння чацвер?

Прыязджаю на станцыю мятро ў шэсць раніцы, выходжу праз уваход, побач з кабінай, і станаўлюся поруч слупа.

Дзяжурны міліцыянер глядзіць на мяне са здзіўленнем, потым падыходзіць да жанчыны ў кабіне і пытаецца ў яе:

- Сёння, што, чацвер?
- Так, - адказвае жанчына.

Тады міліцыянер супакойваецца, і перастае звяртаць на мяне ўвагу.