Ва университэт на такси

Варужка Яешня-Тутошня
Ва ўніверсітэт на таксі

 Прыехала я паступаць у БДУ на прыкладную матэматыку. Выйшла з цягніка, стаю на прывакзальнай плошчы, і не ведаю, куды далей, разгубілася… Падыходзіць да мяне таксіст:
 - Табе куды?
 - Ва ўніверсітэт, - важна паведамляю я.
 - Ты не жартуеш, сур'ёзна? - дзівіцца таксіст.
 - Сур'ёзна, - яшчэ важней пацвярджаю я.
 Таксіст на хвілінку задумаўся, а потым кажа:
 - Рубель дасі - падвязу.
 Я пагадзілася, і мы паехалі.
 Таксіст павольна правёз мяне вакол прывакзальнай плошчы, праехаў міма радыёфізічнага карпуса і павярнуў на плошчу Леніна, якая знаходзілася непасрэдна за прывакзальнай. На плошчы Леніна ён спыніўся ля галоўнага корпуса БДУ.
 - Усё, прыехалі.
 Я дала яму рубель і выйшла.
 Дзверы былі зачынены на ключ, таму што было яшчэ вельмі рана.
 Я пастаяла трохі ля зачыненых дзвярэй, а потым пайшла на вакзал пешшу: там былі лаўкі, а тут ніводнай, суцэльны пусты пляц…