Даганице трамвай

Варужка Яешня-Тутошня
Даганіце трамвай

 Збіраемся мы з Людкай на заняткі, спазняемся. Выскачылі на вуліцу, бачым - удалечыні трамвай да прыпынку падыходзіць. Мы - бегма, наколькі дазвалялі нам шпількі. Трамвай нас, вядома, пачакаў трохі. І калі мы да яго дабеглі, зачыніў дзверы пад самым носам, і павольна ўрачыста крануўся з месца. Мы злыя, расчараваныя і разгубленыя глядзелі яму ўслед.
 На прыпынку спыніўся "Казёл". Адтуль вызірнуў малады чалавек і пытае:
 - Дзяўчаты, вам куды?
 - Дагнаць тый трамвай - адказваю.
 - Ну, садзіцеся.

 Трамвай мы дагналі на наступным прыпынку. Кіроўца "Казла", напэўна, са шкоднасці, спыніў машыну досыць далёка ад прыпынку, што нам з Людкай ізноў прыйшлося бегчы з усіх сіл, паколькі маглі і не паспець. Трамвай мы дагналі. Толькі заскочылі, як дзверы адразу зачыніліся.

 ***
 Другой парай у нас было "Фізвыхаванне". У школе гэта звалася "Фізкультурай". Трэба было ў гэты дзень бегчы стомятроўку на час. Ніколі хутка бегаць не ўмела і не любіла. І вось зараз, каб лепш прабегчы, я ўявіла, што на фінішы знаходзіцца трамвай, на які мне трэба паспець. І калі далі старт - пабегла за трамваем.
 Прыбягаю на фініш - а фізрук мне пагардліва кажа:
 - Так толькі за трамваем бегаюць, а не на час.
 Я здзівілася: адкуль ён даведаўся, што я пра трамвай думала?