Зомби на беларускай мове

Варужка Яешня-Тутошня
Зомбі

 - Я магу уявіць Тонькінага мужа. - сказала Аксана, хітра пабліскваючы чорнымі, як масліны, вачамі.
 Мы сядзелі ў сваім пакоі, у дзявятым інтэрнаце. Я вязала спіцамі складаны ўзор, штохвілінна зазіраючы ў схему. Тонька чытала "Дзікае паляванне караля Стаха", лежучы на ложку на жываце, абапіраючыся на локці, і паклаўшы кнігу на падушку. Галя штудзіравала лекцыі, а Аксана нічога не рабіла, яна сядзела на ложку, матляючы нагамі, і жадала паразмаўляць.
 - Ну, і?... - Тонька  неахвотна адарвалася ад сваёй кнігі.
 - Я ўяўляю, - працягнула Аксана. - вялікага тоўстага габрэя, вельмі разумнага, важнага і фанабэрыстага, у акулярах.
 - Глупства ты кажаш, - сказала Тонька. - мне падабаюцца худыя бландыны з блакітнымі вачамі…
 ***
 Антаніна ўжо шэсць гадоў працавала аператарам ВТУПС, у маленькім мястэчку Прыазерску. Неяк на агульным зборы начальнік аддзела, Ганна Міхайлаўна Шчукіна, прадставіла ім маладога спеціяліста, інжынера па УПС, Шпільзенбеттера Артура Залманавіча. Тонька, паглядзеўшы на яго, адзначыла пра сябе, якія ў яго прыгожыя, ну, прама аксамітныя вочы, як раптам у галаве ўсплылі Аксанкіны "вяшчунствы". Яшчэ раз крытычна агледзеўшы маладога спеціяліста, падумала, што ён абсалютна падыходзіць пад апісанне. "Засталося высвятліць нацыянальнасць: габрэй ці не" - іранічна падумала яна.
 Артур важна сядзеў за сталом, не бянтэжачыся тым, што быў адзіным мужчынам у жаночай кампаніі. І ўсе жанчыны наперабой задавалі яму розныя пытанні, галоўным чынам, з мэтай, звярнуць на сябе ўвагу.
 І ён пераводзіў свае аксамітныя вочы з адной жанчыны на другую, і гаварыў-гаварыў- гаварыў... Тонька заўважыла, што больш за ўсё яму падабаецца глядзець на Алену і на Ганну Міхайлаўну. А на яе, Тоньку, ён наогул не жадае глядзець. Праўда, сама Тонька ніякіх пытанняў не задавала, але яна яго зацята гіпнатызавала. "Як так,.." - абуралася яна пра сябе. - "Ён жа МОЙ, напрарочаны. А тут нейкія Алена і Ганна Міхайлаўна ўмяшаліся...".
 ...На наступны дзень Тонька ішла па доўгім калідоры. А насустрач - Артур, ішоў важна, як плыў. "Плыве параход" - падумала Тонька. "-Здрасьце---Здрасьце" - вось і ўся размова. "Які ён разумны." - думала Тонька. - "Як сур'ёзна і адказна ставіцца да сваёй працы, не тое, што я..."
 ***
 І Тонька прызналася яму ў каханні.  І яны сталі сустракацца. Час ішоў. І Тонька заўважыла, што ў іншым ракурсе, Артур выглядае не так прывабна, як спачатку. І вочы ў яго не аксамітныя - а проста светла-карыя. І не добрасумленна-сур'ёзны ён у працы, а проста хваравіта славалюбівы. І потны да таго ж, проста жах.
 І Тонька кінула Артура, і пераключылася на Кальтеншмуттера Іраклія Маратавіча, які быў худым блакітнавокім бландынам.