Узяць зморам

Варужка Яешня-Тутошня
Узяць зморам

 Аляксандр Лявонцьевіч ніколі не ставіў залік па сваім спецкурсе ў першы дзень. Ён усім без выключэння казаў: "Ідзі, падумай, прыходзь заўтра.". Але мы вырашылі ўзяць яго зморам. Калі ён сказаў мне, што мая блок-схема не структураваная і адправіў "падумаць", я пайшла не дадому, а на апошнюю парту перамалёўваць гэту бяздольную блок-схему. Выправіла паказаную няструктураванасть на структураванасть, з-за чаго блок-схема стала некалькі адрознівацца ад адпаведнай ёй праграмы, напісанай на класічнай мове "пі-эль-ван". І зноў пайшла паказваць вынік. Выкладчык ізноў знайшоў неструктураванасть, я пайшла на заднюю парту, і гэтак далей, па крузе…
 Урэшце мая блок-схема стала вельмі падобная на персідскі дыван  з вельмі складаным малюнкам з ромбаў, квадратаў і ліній… І ўжо зусім не адпавядала пі-эль-ванаўскай праграме. І калі я ўжо памкнулася несці гэты дыван на адзнаку, па аўдыторыі пранеслася чутка, што ў сумежнай аўдыторыі Вячаслаў Васільевіч ставіць чацвёртай групе залік аўтаматам па сваім спецкурсе. Мы вырашылі не выпускаць шчаслівы момант, і натоўпам панесліся туды са сваімі залікоўкамі…
 …Калі мы са сваімі аўтаматамі вярнуліся зваротна,  Аляксандра Лявонцьевіча ў аўдыторыі ўжо не было. Так што, нам не атрымалася ўзяць яго зморам.
 …А на наступны дзень ён паставіў мне залік, нават не зірнуўшы на "персідскі дыван"…