Жыуцом пахаваныя

Варужка Яешня-Тутошня
Жыўцом пахаваныя

 Прыехалі мы ў калгас на бульбу. Пасялілі нас у адмысловым, пабудаваным для нас, доме, у велізарных, як салдацкія жаўнерні, пакоях, дзе койкі ў некалькі шэрагаў. У першы дзень у нашым пакоі не было на вокнах фіранак, і для камфорту мы ўзнялі на яго матрац з вольнай койкі, які закрыў амаль усё вакно.

 Перад сном я прачытала некалькі аповядаў Эдгара По. А калі выключылі святло, засунула кніжку пад падушку.

 Сярод ночы прачнулася я ад незразумелага штуршка, і не зразумела, дзе я знаходжуся. Зверху - цвёрдае, знізу цвёрдае. Пахавалі.

 "Спакойна," - сказала я сваім нервам, якія збіраліся кінуцца ў паніку. І стала абмацваць цвёрдую столь сваёй магілы. Успомніла, што гэта мы ў калгасе, і зразумела, што на мяне зваліўся матрац, які мы ўзнялі на падваконнік.

 - Так гэта матрац, - сказала я ўслых, - а я думала, што я ў магіле….

 На суседняй койцы захіхікала Ірка. Мы з ёй разам узнімалі гэты матрац,  і ён зваліўся на нас абодвух.

 - Я таксама так думала, - сказала яна.