Сорак Сашак - Ци ведаеш ты Суворава?

Варужка Яешня-Тутошня
Ці ведаеш ты Суворава?

 З эпохі вялікіх ЭВМ

 - Ну, і ўліпла я аднойчы, - сказала Марына ўсміхаючыся. - Прыходжу ў дыспетчарскую за сваёй раздрукоўкай, а мяне пытаюць:
 - Ці ведаеш ты Суворава Аляксандра?
 "Хто яго не ведае, - думаю, - Альпы яшчэ пераходзіў. Усё яго ведаюць…" А ўслых кажу:
 - Вядома, ведаю.
 - Тады аднясі яму раздрукоўкі, - кажуць, і працягваюць мне цэлае бярэмя згорнутых у рулоны раздруковак…