Жылин и Кастылин

Варужка Яешня-Тутошня
Жылін і Кастылін

 Задалі нам, неяк, па рускай літаратуры прачытаць дома "Каўказскі палонны" А.С. Пушкіна. І ўсе мы, як адзін, падумалі прыблізна так: "Чаго перачытваць… Памятаю я гэты аповяд…"

 …На наступны дзень выклікае Святлана Рыгораўна Марыну Налівайку:
 - Перакажы сваімі словамі "Каўказскага палоннага" А.С. Пушкіна, - кажа…
 - Неяк раз, Жылін і Кастылін, - бойка пачала Марына, - …
 - Садзіся, "два", - перапыніла яе на паўслове Святлана Рыгораўна., - Давай, Аблажэйчыкаў, ты распавядзі.
 - Жылін і Кастылін служылі ў адным палку…
 - Садзіся, "два"!...

 Клас замаркоціўся, а настаўніца залютавала…
 Яна, не гледзячы ў журнал, стала выклікаць усіх запар, па партах. Кожны ўставаў і таксама пачынаў свой аповяд з Жыліна і Кастыліна. Атрымліваў адразу "двойку" і садзіўся. Клас упадаў ва ўсё большую маркоту, а настаўніца распалілася да бяла.

 Калі чарга дайшла да мяне, і я, заікаючыся, таксама пачала свой аповяд пра Жыліна і Кастыліна, нервы Святланы Рыгораўны не вытрымалі, і яна закрычала.   

 - Які Жылін!... Які Кастылін!... Гэта ў Талстога яны. А Пушкін паэму напісаў!...