И на Марсе будуць яблыни квитнець

Варужка Яешня-Тутошня
І на Марсе будуць яблыні квітнець

 На ўроку астраноміі даў нам Яўген Міхайлавіч заданне на дом: намаляваць малюнак на фантастычную касмічную тэму.
 Што намаляваць? Нічога прыдумаць не магу.
 Выпадкова трапіўся мне малюнак у часопісе. Карыкатура. Робат, вялікі, масіўны, квадратны, налягае апантана на дзяржальні плуга, які цягне, запрэжаная ў плуг кляча, бедная, худая, змардаваная.
 І ўзяла я за аснову гэта малюнак. І каня намалявала, і робата. Яны ў мяне атрымаліся іншыя, не такія як на малюнку. І яшчэ я дадала касманаўта, які сядзіць непадалёку ў шкляной кабінцы і кіруе дыстанцыйна робатам. І напісала зверху вялікімі літарамі: "І на Марсе будуць яблыні квітнець"

 Прыйшла Анька. Убачыўшы, што я малюю, яна пачала весяла смяяцца.
 - Сама прыдумала? - пытае.
 - Не, - кажу, і паказала часопіс.
 - Тады не цікава, - сказала Анька і сышла ў спальню.

 "Больш нікому часопіс не пакажу", - пакрыўдзілася я.

 Прыйшоў дзядзька Пеця, мамчын брат, да нас у госці. Убачыў мой малюнак і таксама пачаў смяяцца.
 - Сама прыдумала? - пытае.
 - Сама, - хлушу я.

 Дзядзька Пеця, смеючыся, пайшоў да Анькі і пытаецца ў яе:
 - Ты бачыла, які смешны малюнак Валька намалявала?
 - Гэта яна з часопіса змалявала, - выдала мяне Анька.

 І дзядзька Пеця тут жа сышоў. Праходзячы міма мяне, ён нават не паглядзеў у мой бок.
 ***
 У школе мой малюнак таксама ўсім вельмі спадабаўся. Усё весяла смяяліся.
 Пра часопіс я нічога не сказала.
 Касманаўта ж я дадала сама, думала я, значыць штосьці маё ёсць.