Каралева Марго

Варужка Яешня-Тутошня
Каралева Марго
 ***
 Смірнова Маргарыта Васільеўна, яна ж Каралева Марго, яна ж Тлустая Маргоша, вяла ў нашай школе нямецкую мову. Не ў мяне. У мяне вяла Рэгіна Рыгораўна. Прозвішча не памятаю, ды і знешнасць сцерлася з памяці.
 А вось Маргарыта Васільеўна незабыўная. З постаццю ў форме правільнага стажка сена, убранага ў вельмі прыгожую, элегантную аксамітавую чырвоную сукенку. Стажок на ножках, якія Пушкін беспаспяхова шукаў па ўсёй Расіі. Яны дасталіся Маргарыце Васільеўне, тая пара стройных жаночых ног у бездакорных туфліках на высокіх шпільках. Над аксамітавым стажком на тоўстай, шматскладчатай шыі сядзела чырвоная галава з высокай пышнай белай прычоскай. Сапраўдная каралева. Якой моцнай была Маргарыта Васільеўна. Хадзіла яна лёгка і хутка.
 Рукі ў Маргарыты Васільеўны таксама былі магутныя. І гэтымі рукамі яна бязлітасна распраўлялася з хлапчукамі. Магла стукнуць па галаве лінейкай ці ўказкай. Ці проста схапіць  за чуб і пастукаць ілбом па стале. Усё ведалі, што Маргарыта Васільеўна так робіць, але ні ў каго нават думкі не ўзнікала на яе пажаліцца.
 Хоць, у тыя часы, тымі хто жаліўся, пагарджалі, і маглі сказаць:
 - Значыць, заслужыў, раз атрымаў…
 ***
 Быў у нас неяк аб'яднаны ўрок нямецкай мовы. Вяла яго Маргарыта Васільеўна.
 Вось яна ўвайшла ў клас і села на крэсла.
 Металічныя ножкі крэсла папаўзлі ў розныя бакі, а сама Маргарыта Васільеўна, плаўна і вытанчана апускаючыся, села на падлогу, як балярына.
 Ускочыла яна таксама лёгка і вытанчана, не гледзячы на грузную постаць. Толькі счырванела вельмі моцна і раззлавалася.
 - Хто дзяжурны? - спытала яно строга.
 Дзяжурны ўстаў.
 - Ідзі, выпроствай, - загадала каралева.
 Дзяжурны стаў выпростваць ножкі крэсла і адламаў іх зусім.
 ***
 Маргарыта Васільеўна жаліцца да дырэктара не пабегла. Яна абвяла поглядам клас, адразу вылічыла гарэзу, і пры першым зручным выпадку, калі ён пачаў сваволіць, ізноў спрытна пастукала яго лбом па стале.