Любов мая дарахая

Варужка Яешня-Тутошня
Любов мая дарахая

 З першага класа я была закахана ў Пецю-верабейку. Гэта было маё летняе каханне. Узімку я пра яго наогул не ўспамінала. Пеця быў падобны на маленькую бестурботную птушачку, якая весела скача і цвыркае на хаду.

 У першыя дні маёй вучобы Лілька спытала мяне:
 - У каго ты закахана ў сваім класе?
 - Ні ў каго.
 - Ну, скажы… Калі скажаш, то я таксама скажу, у каго я закахана.
 - Ні ў каго.
 - Ну, скажы…Я ў Ладзіка закахана. Вось, я сказала, зараз ты скажы.
 - Ні ў каго я не закахана.
 - Так несумленна, я ж табе сказала.
 І каб адчапіцца, я перабраўшы ўяўна сваіх аднакласнікаў, абрала таго, каго дзяўчынкі натоўпам ганяюць падчас перапынкаў. Вырашыўшы, што ўсе яны так выяўляюць да яго сваё каханне, я вырашыла далучыцца да іх кампаніі і сказала Лільцы:
 - У Дораха я закахана.
 - Ашукала дурніцу, - узрадавалася Лілька. - Я ў Ладзіка не закахана. А заўтра ўсім распавяду, што ты ў Дораха закахана.
 - Не закахана я ў Дораха. Я гэта выдумала.
 - Не закахана-закахана, і заўтра ўсё гэта пазнаюць, - радавалася Лілька…

 На наступны дзень чатырохгадовы Валерка крычаў у двары мне ўслед:
 - У Дораха закахана!...

 Прыходжу ў школу, а Дорах наскаквае на мяне з кулакамі, як певень індзейскі, злы. А аднакласнікі нашы згуртаваліся вакол нас, утварыўшы кружок, і глядзяць, як быццам ім тут пеўневыя баі паказваюць.
 Замахнуўся на мяне Дорах нагой, а я машынальна схапіла яго за нагу левай рукой, і ляснуўся Дорах на падлогу на ўвесь рост. Усё засмяяліся.
 Потым Дорах ускочыў, чырвоны ўвесь, і накінуўся на мяне з кулакамі, і адлупцаваў як след.
 Тады я засвоіла, што сваімі сакрэтамі ні з кім падзяляцца нельга. Выдадуць і здрадзяць пры любым зручным выпадку.