Непаразуменне з яблыками

Варужка Яешня-Тутошня
Непаразуменне з яблыкамі

 ...Дала мама мне, першакласніцы, пятнаццаць капеек, каб я купіла сабе што-небудзь у школьным буфеце...

 І вось стаю я ў школьным буфеце і думаю, што б мне такое купіць? А потым кажу нерашуча:

 - Яблык.

 А буфетчыца насыпала на шалі цэлую гару яблыкаў, колькі атрымалася на мае пятнаццаць капеек.

 Са здзіўленнем гляджу я на гэту гару і думаю:
 "Навошта мне так шмат? Я ж папрасіла адзін яблык."

 Але спрачацца не стала, а забрала ўсе яблыкі і ціха паплялася па калідоры, асцярожна ішла, каб не рассыпаць іх.

 І вось так цягнуся і не ведаю, што мне рабіць з усёй гэтай кучай. Не трэба мне гэтулькі яблыкаў. Бо мне патрэбен толькі адзін, яблык.

 Але тут мяне ўбачылі мае аднакласнікі. Шумна і з гіканнем яны набеглі на мяне і хутка расхапалі ўсе яблыкі, пакінуўшы мне толькі адзін.

 І я ўздыхнула з палёгкай.