Ня дам!

Варужка Яешня-Тутошня
Ня дам!

 …Толік быў лютым маім ворагам у малодшых класах, датуль, пакуль не пакінулі яго на другі год. Ён мяне ненавідзеў, а я баялася яго.

 Тое, што ён мяне ненавідзеў, мяне не дзівіла: бо я была дрэнная. Мне пра гэта Лілька ўвесь час нагадвала:

 - Калі ты была маленькая, - казала мне Лілька, - ты была прыгожая і добрая. А зараз ты брыдкая і дрэнная. А калі вырасцеш і састарэеш, станеш ведзьмай, і ўсе дзеці будуць цябе баяцца…

 Вельмі радасная перспектыва, вядома, стаць ведзьмай. Але, нічога не паробіш, ад лёсу не сыдзеш. Ведзьмай, так ведзьмай…

 …І гэты Толік мог мяне і пхнуць, і стукнуць, калі я траплялася ў яго на шляху.
 А я імкнулася трымацца ад Толіка далей, і думала пра яго, што калі ён вырасце, то яго абавязкова пасадзяць у турму. Таму што не могуць на волі знаходзіцца такія гнюсы.

 А да настаўнікаў Толік заўсёды падлізваўся, і размаўляў з імі такім адваротным тонам, што слухаць гэта было моташна. Але настаўнікі чамусьці не заўважалі гэтага тону, і лічылі яго добрым хлопчыкам. А мяне дзівіла іх слепата. Я думала: "Як яны не бачаць, што ён такі дрэнны?"

 Калі Толіку што-небудзь трэба было, ён пачынаў падлізвацца. "Ну, дай спісаць…" І я не магла выстаяць, і заўсёды давала яму спісваць хатнія заданні. Злавалася на сябе за гэта, але нічога зрабіць не магла, такая была бесхарактарная. Не магла не даць спісаць, калі мяне вельмі просяць.
 
 Аднойчы настаўніца сказала прынесці на ўрок працы каляровую паперу, клей, нажніцы і іншае. Будзем выразаць-ляпіць кветачкі. 
 Дома ў нас каляровай паперы не было, а прасіць у мамы грошай на такое глупства я не вырашылася. І пайшла я ў школу на ўрок працы без нічога. Ці з нічогам, не ведаю, як тут правільней сказаць.

 Падсеў да мяне Толік перад урокам і пытае:
 - У цябе ёсць каляровая папера?
 - Ёсць, - хлушу я.
 - Дай мне, - просіць Толік.
 - Не дам, - сказала я.
 - Ну, дай, - пачаў енчыць Толік. І енчыў і енчыў ён так да самага званка, і ні як яму гэта не надакучала.
 - Не дам, - перыядычна казала я, і так моцна стамілася ад яго канючання, што ўжо пачала шкадаваць, што зманіла наконт паперы.

 …А Толіка і сапраўды потым пасадзілі ў турму. Там яму самае месца.