Пушынка

Варужка Яешня-Тутошня
Пушынка

  Страшна няўтульна мне было ў маім малодшым "Д" класе. На ўроках - яшчэ тое-сёе. А на перапынках я зашывалася за сваю парту, складала ручкі перад сабой і з жахам глядзела, як хлапчукі носяцца вакол адно за адным як ашалелыя. Шум, гам, грукат. Па праходах, праз парты носяцца, не гледзячы ні на якія перашкоды. І адчувала я сябе як самотны вандроўца ў бушуючым акіяне.

  На адным з урокаў сяла са мной Гуля. Майго суседа папрасіла, каб ён перасеў на яе месца.
  - Давай мяняцца, - кажа мне Гуля. - Ты мне свае друкарскія пёрайкі аддасі. А я табе пушок дам.

  Друкарскія пёрайкі мне самой падабаліся. Але пушок... У мяне такога ніколі не было. А як я пра яго марыла! Я бачыла, як дзяўчынкі імі гуляюцца, і вельмі жадала, каб у мяне таксама быў такі пушок, мяккі, лёгкі, пухнаты... І я, удзячная Гулі за пушок, аддала ёй не толькі друкарскія пёрайкі але і вастрылку, гумку, алоўкі. Я б яшчэ ёй што-небудзь аддала, але ў мяне нічога такога каштоўнага больш не было.

  Пакруціўшы трохі пушок у руцэ, і пацешыўшыся яго мяккасці і лёгкасці, я падумала: а што з ім далей рабіць? І што маме сказаць, калі спытае: адкуль гэта ў цябе? І ў парыве падзякі за падораны пушок, я вярнула Гулі гэты ж пушок зваротна.