Уступныя испыты

Варужка Яешня-Тутошня
Уступныя іспыты
 ***
 Як маленькія кропелькі ртуці сцягваюцца ў адну вялікую кроплю, так і мяне, зусім неўзаметку ўцягнула ў вялікую кампанію абітурыентак, калі я ў фае БДУ чытала дошку аб'яў. І мы ўсе разам, вялікім натоўпам, так смялей, сталі займацца прадэкзаменацыйнымі клопатамі, усяляцца ў інтэрнат.
 Перад іспытамі ўсіх абітурыентаў сабралі ў вялікай аўдыторыі, і нейкі выкладчык выступіў з прамовай. Ён казаў, што ў нас вялікі конкурс, два з паловай чалавекі на месца, а на суседнім, механіка-матэматычным факультэце недабор. І заклікаў усіх, не ўпэўненых у сваіх сілах, перадаць туды дакументы. "Я не ўпэўнена ў сваіх сілах, - падумала я, - але перадаваць не буду".
 ***
 Потым мы пайшлі ўладкоўвацца ў інтэрнат.
 Таня адразу ж абклалася падручнікамі і стала рыхтавацца да першага іспыту.
 А я, Наташа і Іна заняліся важнейшай справай: сталі балбатаць пра надвор'е.
 - Ой, - сказала Таня, - зусім не разумею гэтага закону.
 А мяне не кармі, дай толькі каму-небудзь чаго-небудзь патлумачыць. І я тут жа кінулася да Тані, паглядзела на малюнак у падручніку, і стала ёй тлумачыць на пальцах, як гэта працуе (як тлумачыў мне ў школе настаўнік).
 Таня выслухала ўсё ўважліва, твар яе прасвятлеў, і яна сказала:
 - Вось, калі ты тлумачыш, усё становіцца зразумелым.
 "Не пашанцавала Тані са школай", - падумала я.
 Потым я заснула, хоць да вечара было яшчэ далёка: адбіўся стрэс ад атрымання выкліку на ўступныя іспыты.
 І пацяклі іспыты па цыкле:
 - Здача іспыту.
 - Вяртанне ў інтэрнат і сон да наступнага іспыту.
 ***
 Памятаю, неяк скрозь сон, што да Тані прыязджалі бацькі. Якая Таня была засмучаная: тройку атрымала. Бацькі суцяшалі Таню, перажывалі разам з ёй.
 - А Валя ў нас на ўсе пяцёркі здае! - ганарліва паведаміла Наташа.
 І я патыліцай адчула, як Таніны бацькі паглядзелі на мяне з горкім здзіўленнем: дзе справядлівасць, адзін спіць, і пяцёркі атрымлівае, а іншы працуе - і тройку паставілі…
 Так, сапраўды, дзе справядлівасць? Чаму мне зусім мала часу патрабуецца, каб разабрацца з задачай, а іншы будзе рупліва, добрасумленна біцца лбом, і ўсё адно нічога не зразумее…
 ***
 Іспыты былі здадзены, з адной чацвёркай, па сачыненню. Па сачыненнях у мяне заўсёды былі чацвёркі. Я думаю, за сцісласць. Ужо вельлі яны былі ў мяне кароткія, укладваліся на адну старонку. 
 ***
 А Таня таксама паступіла. Толькі мы з ёй вучыліся на розных патоках.