Филасофския думки

Варужка Яешня-Тутошня
Філасофскія думкі

 Дырэктар школы, Герцыковіч Абрам Залманавіч, вёў у нас у старэйшых класах філасофію і палітэканомію. Вельмі складаны і нецікавы прадмет. Колькі я ні чытала зададзены параграф, у галаве нічога не адкладалася, як ветрам усё праносіла міма.

 Любіў дырэктар выклікаць некалькі  чалавек адразу, пасадзіць іх на пустыя парты, даць кожнаму па лісціку чыстай паперы і заданне высветліць пісьмова якое-небудзь філасофскае пытанне.

 І вось выклікае ён мяне. Дае лісцік, зверху якога напісана пытанне, якое трэба высветліць на падставе прачытанага дома параграфа.
 А я нічога не памятаю. Што рабіць?
 І напісала я складанне на гэту тэму.

 На наступным уроку дырэктар адзначыў, што я выказала цікавыя думкі, і паставіў мне пяцёрку за працу. 

 - Дай спісаць, - ціха папрасіў мяне Ігар… 

 Не даць? Пакрыўдзіцца. І этыкет школьны не дазваляе, не даваць спісваць.
 А калі даць спісаць?  Складанне?
 Я спалохалася, што пакрыўдзіцца, і дала спісаць…