Чорнае дзяцинства маё

Варужка Яешня-Тутошня
Чорнае дзяцінства маё

 Дзяцінства звычайна завуць ружовым. Мне маё асабістае дзяцінства бачыцца афарбаваным у чорны колер. З часам гэты колер злёгку пашарэў, але ці наўрад, нават з часам, яно памяняе колер на ружовы.
 Былі там і вясёлкавыя палоскі: гэта Козікі і бабуля ў іх, Лес і Бор, і сад з яблыкамі ранэткамі.

 Пачалася гэта чорная паласа, калі мне было чатыры гады. Тады нарадзіўся Валерка, доўгачаканы сын, і я із Прынцэсы Сусвету раптам ператварылася ў Запечнае Страхоцце.
 - Раней ты была добрая і прыгожая, - заяўляла мне Лілька, - А зараз ты брыдкая і дрэнная. Так, што, змоўч!
 І я затыкалася, разумеючы, што раз я брыдкая і дрэнная, то мне трэба заткнуцца і маўчаць. І я моўчкі пакутавала ад таго, што я такая дрэнная і брыдкая.

 А калі я пайшла ў школу, цемра згусцела беспрасветна і канчаткова. Мяне агаломшыў і аглушыў грукат, які стваралі хлапчукі падчас перапынкаў. Яны насіліся па партах без перапынку, як апантаныя. А я са страхам забівалася за сваю парту і назірала, як яны вакол носяцца, адзін за другім.

 А яшчэ мне не пашанцавала, што ў першы ж дзень мяне пасадзілі за адну парту з Толікам. Такім цудоўным, добразычлівым і таварыскім хлопчыкам. Ён прыняўся мяне распытваць: Як клічуць тваю маму? Дзе яна працуе? Як клічуць твайго тату? Дзе ён працуе? Колькі ў цябе братоў і сясцёр? Як іх клічуць? І гэтак далей…
 
 На наступны дзень ён ужо са мной не сядзеў. І стаў агрэсіўна варожым. Такое ператварэнне мяне моцна здзівіла, я нават адразу не зразумела, што гэта адзін і той жа хлопчык. А чаму ён такім стаў? Зусім ясна, бо я ж дрэнная і брыдкая, значыць, атрымліваю па заслугах. І па гэтым чынніку я пакорліва трывала ўсе яго здзекаванні чатыры гады, пакуль Толіка не пакінулі на другі год.

 Калі мы перайшлі ў пяты клас, адбылося некалькі важных падзей. Па-першае, Толік і яго кампанія засталіся на другі год. Па-другое, у нашым раёне пабудавалі новую школу, і многа хто перайшоў туды. І па-трэцяе, рэштку нашага класа "Д" аб'ядналі з рэшткай класа "Б".

 Калі мы вучыліся ў сёмым класе, Толіка і кампанію пасадзілі ў турму. Толіку далі дзесяць гадоў. І толькі тады я ўздыхнула з палягчэннем. Толік знік з майго жыцця, і разам з ім рассеялася чорная паласа.