Вужака па беларуску

Варужка Яешня-Тутошня
Вужака па беларуску

 - У часы вайны, - распавядаў мой тата, - у нас адну дзеўку вужака ўкусіла. Рука распухла, як бервяно. А лекараў тады не было, і проціяддзі таксама не было. Ёй наклалі на руку джгут, каб яд далей не пайшоў. А дзеўка крычала: "Ой, зніміце! Ой, балюча!". І так крычала, так крычала, што не вытрымалі, і знялі джгут.
 І памерла дзеўка.
 А бабы распавядалі, што калі цябе ўкусіць вужака, трэба тут жа яе злавіць, і таксама ўкусіць. І плюнуць ва ўкушанае месца.
 Тады сама вужака распухне і здохне, а ты выратуешся.


 Вужака – гадюка