Г-га

Варужка Яешня-Тутошня
Г-га

 Ў першы раз аплачваю паслугі Запальнічкі праз банкамат.
 Пакутліва доўга набіраю мабільны нумар.
 Затым таксама пакутліва доўга звяраю яго з нумарам на паперцы.
 Нарэшце вырашаюся націснуць кнопку "Аплаціць".
 Бяру чэк і пачынаю пакутліва доўга звяраць нумар на чэку і нумар на паперцы.
 Раптам чую за спіной звонкае і радаснае:
 - Г-га!
 Абарачваюся: сядзіць малеча ў шпацырнай калясцы, круглагаловы і безвалосы і весела, з цікавасцю, мяне разглядае.