Ганебнасць

Варужка Яешня-Тутошня
Ганебнасць

 Сямігадовая Анька стаяла на каленках каля зэдліка, дзе стаяла чарніліца, і ляжаў сшытак у касую лінейку, і прыгожым дзіцячым почыркам пісала словы ручкай з пяром.
 Двухгадовая Валька стаяла насупраць і назірала, як яна піша, як на чыстай старонцы з'яўляецца прыгожы, роўны радок.
 Раптам у яе душы з'явілася і пачало расці нешта цёмнае і злараднае, і яна, нядоўга думаючы, узяла і правяла пальцам, справа налева, па свежанапісанаму радку, ператварыўшы яго ў фіялетавую паласу.
 Анька кінулася ў слёзы, а Валька глядзела на яе нахабна, са зларадным задавальненнем.
 Прыбегла мама, супакоіла Аньку, дала ёй чысты сшытак. А Вальку адвяла ў іншы пакой, каб яна гуляла там, і не замінала старэйшай сястры рабіць урокі.