Запишы мяне у музычную школу

Варужка Яешня-Тутошня
Запішы мяне ў музычную школу

 Тата сядзеў на канапе і самазабыўна наярваў на гармоніку адну і тую ж мелодыю, закрыўшы ад задавальнення вочы.
 - Тата, - сказала я падчас невялікай паўзы, - навучы мяне граць.
 - Ідзі ў музычную школу, - сказаў тата, - там цябе навучаць…

 …Музычная школа знаходзілася зусім недалёка ад нашага дома. І я пайшла туды. 
 Адчыняю ўваходныя дзверы і заходжу ў доўгі цёмны калідор. Іду па калідоры - а насустрач нейкая жанчына. Я да яе:
 - Запішы мяне ў музычную школу.
 - Дзяўчынка, колькі табе гадоў?
 - Шэсць.
 - Рана табе яшчэ. Прыходзь праз год, з татам ці мамай…

 "Я ўжо вялікая, каб хадзіць з татам ці мамай, - падумала я, - усюды хаджу адна, і раптам - з татам ці з мамай..."
 - Ну, што, прынялі? - спытаў мяне тата, калі я вярнулася дахаты.
 - Яны сказалі з татам ці мамай прыйсці, - сказала я, і мне было жудасна ніякавата таму, што я кудысьці павінна хадзіць з татам ці мамай.
 - Табе трэба было б з сабой гармонік узяць, - сказаў тата, - адразу б прынялі…

 …З гармонікам я туды не пайшла. Мне да таго моманту перахацелася запісвацца ў музычную школу…