Як палююць на труфеляу

Варужка Яешня-Тутошня
Як палююць на труфеляў

- Жадаю мяса тушанага, з труфелямі, - рашыла памарыць я трохі экзатычна, гледзячы ў калгаснае неба непадалёк ад вёскі Баўтагузы, - ні разу не спрабавала…

- А цябе не званітуе? - кпліва спытала Нінка.

Нінка ў нас славілася хвацкай кулінаркай. Памятаецца, як яна выявіла свой талент у сваё дзяжурства на кухні, накарміўшы нас на вячэру варэнікамі з яблыкамі. Па тры штучкі шэрых камячкоў ляжала на талерцы, без масла і без смятаны. І памятаю, як кісла глядзеў у сваю талерку Марозаў. Мне нават смешна стала, хоць я сама была галодная і злая. Нінцы ніхто нічога не сказаў: выхаваныя ў нас людзі.

- Нінка, не ганьбіся, - сказала я, - Я не пра цукеркі. Гэта грыбы такія французскія ёсць.

І Нінка тут жа пачырванела.

- Яны растуць пад зямлёй, - працягваю я, - і збіраюць іх з дапамогай адмыслова навучаных свінняў. Наперадзе пускаюць статак свінняў, які капае зямлю. А за статкам грыбнікі ідуць. І тут, галоўнае, своечасова паспець выхапіць грыб з пашчы, каб свіння яго зусім не счамкала…

- Ды хлусіш ты, - перабіла мяне Нінка, - не бывае такіх грыбоў…


Вось, ФамІна неверующая!...