Имглистыя успамины

Варужка Яешня-Тутошня
Імглістыя ўспаміны

 Першыя гады жыцця нашага утоены ў смузе. І толькі асобныя, выпадковыя фрагменты чамусьці захаваліся і вісяць у памяці асобна і няскладна. А што было раней і што было пасля - невядома.
 ***
 …Едзем кудысьці на возе з сенам. Злева - сцяна калючая сена, справа - прорва, і мамчына рука, якая прыціскае мяне да сена, каб не звалілася ў прорву, і больш нічога не відаць. Толькі чуваць, як рыпаюць колы. Тут мяне сталі хвастаць па твары галінкі, і я запішчала, падумаўшы, завошта такое пакаранне?
 - Змоўкні! - пачула строгі мамчын голас і замоўкла, падумаўшы, значыць так трэба, каб хвастала, значыць, я заслужыла…
 …Праз гады я ішла па той лясной дарозе і раптам успомніла, тут гэта было. Там дрэвы абапал нізка-нізка шатром навіслі над дарогай…
 ***
 …Як дрэнна, як горача і душна, як піць жадаецца… Мама мяне будзіць і дае мне ў лыжцы нешта салодкае і смачнае, з-за чаго адразу становіцца лепш.
 "Адкуль мама пазнала, што мне дрэнна?" - дзіўлюся скрозь сон…
 ***
 …Бегаю вакол круглага стала, і стальніца вышэй маёй галавы. А за мной тата - у масцы ката, "даганяе", палохае.  І ніяк уцячы не магу, ён увесь час даганяе. І мне гэта жудасна не падабаецца…
 ***
 …Зіма ў вёсцы. Снег. Мы выйшлі ў сад. На мне белы кажушок у чорную крапінку. А вакол мяне скача на кукішках Манька і цвеліцца:
 - Дзедзя Міхедзя, Дзедзя Міхедзя, Дзедзя Міхедзя…
 ***
 …Сяджу на порожку кухні і плачу-рыдаю з невымоўным задавальненнем, і дзіўлюся, што ўсе, што сабраліся вакол кухоннага стала, не звяртаюць на мяне ніякай увагі: не лаюць і не суцяшаюць…
 …А потым пасадзілі мяне на ложак, на мяккі мех кажуха, і бабуля стала вадзіць нажом вакол маёй галавы і штосьці шаптаць… І гэта зачароўвала і супакойвала…
 …А перад гэтым я выходзіла ў двор, і кінулася на мяне штосьці вялікае і чорнае, я нават не паспела разгледзець, што.  Нават не памятаю, што было потым непасрэдна.
 …Спачатку нешта кінулася, вялікае і чорнае.
 А потым - я сяджу на порожке і плачу-рыдаю…