Литара Ты

Варужка Яешня-Тутошня
Літара “Ты”

 Калі Сашу споўнілася паўтара гады, я купіла яму набор гумовых літар. Вырашыўшы, што знаёмства з алфавітам лепш пачаць з літары "Я", я паказала яму гэту літару і сказала:
 - Гэта літара я, запомні.
 Ён адарваўся на секунду ад машынкі, якую папрасіў яго адрамантаваць прыяцель з ясляў, і паглядзеў на літару.

 На наступны дзень я паказала яму літару "Я", і спытала:
 - Якая гэта літара.
 - Ты, - адказвае Саша.