Лялька

Варужка Яешня-Тутошня
Лялька

 Маленькая Валька, пачуўшы ў пярэднім пакоі шэпт, выйшла паглядзець, хто там шэпчэцца.
 І ўбачыла МАМУ.
 Мама трымала ў сябе над галавой ЛЯЛЬКУ, глядзела на яе і ўсміхалася.
 Лялька была цудоўная. У яе былі доўгія распушчаныя валасы, залатыя і бліскучыя, і чырвоная сукенка.
 - ДАЙ, - сказала Валька і працягнула да лялькі рукі, - дай, дай!...

 Мама, павагаўшыся, аддала ляльку Вальцы. Гэта быў падарунак да дня нараджэння. Але, якая розніца, днём раней, днём пазней…

 Лялька была выдатная. Яе можна было пасадзіць, сагнуўшы ёй ногі.
 І Валька стала то саджаць яе то паднімаць, круцячы яе ногі ўвесь час у адзін бок.
 І ногі адарваліся. А за імі - і рукі, і галава.

 Валька спалохалася і засунула абломкі лялькі пад абрус на стале.
 І, гледзячы на ўтварыўшыйся груд, спадзявалася, што ніхто гэтага не заўважыць.