Пад бярозкай

Варужка Яешня-Тутошня
Пад бярозкай

 У раннім дзяцінстве ўласную смерць я ўяўляла так:
 Асляпляльна сіняе неба, яркі зялёны луг, і пасярэдзіне бярозка. А пад бярозкай - я.
 І я там ляжу, пад бярозкай, і не бачу гэтай прыгажосці, не чую дзівосных пахаў, не чую спеваў птушак.

 Душна і тужліва.
 І тады я вырашыла цвёрда: Ні завошта не памру! Буду жыць вечна!