Пра цытрын мутантау

Варужка Яешня-Тутошня
Пра цытрын мутантаў

 - Гэта што за цытрыны такія?!!

 Я паглядзела. Цытрыны як цытрыны.
 Доўга я іх выбірала ў скрынцы, каб былі крамяненькія, не вельмі вялікія і без плям.

 - А што такое? - пытаю.
 - А ты сама паглядзі!...

 Гляджу больш уважліва. Лупіна ў іх не роўная, а некалькі грудкаватая. І ў некаторых месцах гэтыя выпукліны досыць моцна вытыркаюцца.
 Раней я купляла цытрыны з гладкай лупінай.

 - Гэта, напэўна, сорт такі, з грудкаватай лупінай - кажу я няўпэўнена.

 - Табе ўпарылі гэтыя цытрыны! А ты і паверыла! Які сорт?!! Гэта хвароба нейкая!!! Дураць у нас народ, а ўсё вераць! Як з гэтымі лаймамі! Прадаюць дробныя, зялёныя, няспелыя цытрыны, а кажуць "лайм"!  Калі б табе падсунулі маленькі зялёны банан і сказалі, што гэта не банан, а бананіта. Ты б таксама паверыла?!!

 - Калі б пераканаўча сказалі, то паверыла б, - прамармытала я…