Пячатка антыхрыста

Варужка Яешня-Тутошня
Пячатка антыхрыста

 Спрабуючы пазбегнуць дыскусіі, я атрымала ў лоб, сцяной.

 - Ты спрабавала подла ўцячы!...

 …І зараз уся мая подласць вылезла вонкі, і ўбачыць яе можна здалёку, і пераліваецца яна ўсімі адценнямі чорнага, сіняга і фіялетавага колеру, пераходзячы па краях у брудна-жоўты.

 Не шукайце антыхрыста.
 Вось ён. Гэта я.
 І пячатка на месцы.
 На ўвесь лоб.
 Так і свеціцца…