Пчолка добрая

Варужка Яешня-Тутошня
Пчолка добрая

 Гудзеў і біўся аб шкло авадзень. А шасцігадовая Валька са страхам за ім назірала: "Пчала". Назірала, назірала, а потым злавіла двума пальцамі за спінку і стала разглядаць. Разглядала, разглядала, а потым стала круціць яго за галаву. А галава - раз, і адарвалася.
 "Забіла пчалу, помсціць будуць…" - і каб замесці сляды, вынесла авадня на вуліцу і выкінула ў траву.
 Тут прыляцеў другі авадзень і стаў кружыцца вакол Валькі. Прыляцеў мсцівец, вельмі хутка прыляцеў, аператыўна неяк.
 І Валька закруцілася, так што сукенка звонам раздулася, не даючы авадню сесці на сябе. А каб уласкавіць мсціўца, стала напяваць-падлізвацца:
 - Пчолка добрая…
 А мсцівец не сцішаўся, усё кружыўся і кружыўся.
 Тады Вальцы надакучыла гэта, яна злавіла мсціўца і адарвала яму галаву.
 Больш другіх мсціўцаў не прылятала.